
Ужо сёньня: ад БССР на карысьць Савецкай Расеі адрэзалі 3 рэгіёны →
https://smarturl.click/zdXao
16 студзеня
1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург надаў беларускай мове роўныя правы зь іншымі мовамі.
1919 — ад БССР да РСФСР перадалі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскуб губэрні.
1921 — падпісаная дамова паміж БССР і РСФСР, якая фактычна пазбаўляла БССР сувэрэнітэту.
1966 — утварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады.
1969 — чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе ў Празе, пратэстуючы супраць уварваньня войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну.
1998 — замест забароненай газэты «Свабода» пачала выходзіць газэта «Навіны».
2023 — пачаўся працэс над журналістам Анджэем Пачобутам.
Нарадзіліся: Юзаф Станіслаў Сапега, Генрык Дэмбінскі, Рамуальд Траўгут, Алесь Пальчэўскі, Уладзімер Алоўнікаў, Іван Лагвіновіч, Леанід Захлеўны.
У памяці: Іван Берман, Уладзімер Жбанаў.