Людзі майго пакаленьня ведаюць гэтую лічбу не з падручнікаў гісторыі (там яе, калі не памыляюся, не …

Людзі майго пакаленьня ведаюць гэтую лічбу не з падручнікаў гісторыі (там яе, калі не памыляюся, не было), а з першых фраз “Малай зямлі” Брэжнева. Я і цяпер магу працытаваць па памяці : “Дневников на войне я не вёл. Но 1418 дней и ночей — не забыты».

Сёньня працягласьць таго, што Крэмль называе “специальной военной операцией», зраўнялася з тым, што ў пуцінскіх і лукашэнкаўскіх падручніках завецца Вялікай Айчыннай вайной.

1418 дзён падзеньня ў бездань Расеі і, прама скажам, ганьбішча расейскай. арміі, яе, як фармулюе вайсковы статут, “командиров и начальников». І найперш — самага галоўнага, крамлёўскага начальніка. Параўнайце “посьпехі” пуцінскай арміі з тым, колькі прайшла ў 1941-45 Чырвоная армія.

Кумір цяперашняга крамлёўскага кіраўніцтва (ды і большай часткі расейскага народа) таварыш Сталін за такія “посьпехі” сарваў бы пагоны з камандуючых франтамі і арміямі, а іх саміх ператварыў бы ў “лагерную пыль”.

Перамогі Масквы ня будзе. Дэградуючы ва ўсіх сфэрах — ад ваеннай да навуковай — расейскі імпэрскі праект павольна, але няўхільна набліжаецца да свайго фіналу.