
Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША
Міністэрства ўнутраных спраў Нікарагуа заявіла, што краіна вызваліць дзясяткі зняволеных. Гэта адбываецца на фоне ўзмацнення ціску Злучаных Штатаў на прэзідэнта Даніэля Артэгу праз тыдзень пасля звяржэння былога лідара Венесуэлы Нікаласа Мадура. У самой Венесуэле таксама адпушчаныя на волю яшчэ дзевяць палітвязняў.
https://nashaniva.com/385395
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385395