
Беларусы просяць дадаць родную мову ў Instagram і Facebook
Петыцыя да кампаніі Meta ўжо з’явілася на платформе change.org. Ейны аўтар Захар Яноўскі звярнуўся ад імя беларусаў:
«Для нас гэта вельмі важна. Для англамоўных людзей словы Belarusian і Russian гучаць вельмі падобна, але насамрэч яны апісваюць абсалютна розныя рэчы», – гаворыцца ў петыцыі.
Паводле аўтара, Instagram існуе ўжо 15 гадоў, і дагэтуль не атрымала беларускую. Захар запэўніў, што гатовы сабраць каманду прафесіяналаў для перакладу сэрвісаў.
Пакуль Meta дазваляе выбраць беларускую мову толькі ў Facebook Messenger.