Дырэктарка Dapamoga Наталля Калегава ўспамінае Мікіту Мелказёрава:У маім жыцці Мікіта Мелказёраў быў…

Дырэктарка Dapamoga Наталля Калегава ўспамінае Мікіту Мелказёрава:

У маім жыцці Мікіта Мелказёраў быў таленавітым маладым журналістам яшчэ з Onliner.

Мы елі і доўга размаўлялі ў легендарным рэстаране Felicija ў Вільні — жнівень 2017 года (Вільня ў свае найлепшыя гады).

З Мікітам было вельмі цікава: цёплы вечар, цудоўны горад. А ў выніку атрымаўся аповед пра мае 90-я. Дзякуй табе, Мікіта, што захаваў для мяне маю памяць.

Мы яшчэ некалькі разоў перасякаліся ў гэтым жыцці, але ўжо ў новай рэальнасці 2020 года — без інтэрв’ю.

Мікіта, светлага шляху Дадому. Спадзяюся, людзі разумеюць: найлепшая памяць пра цябе — гэта клопат пра тваю сям’ю.

Азнаёміцца з тэкстам інтэрв’ю можна па спасылцы

Фінансава дапамагчы сям’і Мікіты