Аднойчы тысячы беларусаў вярнуліся з эміграцыі. Якой яны знайшлі радзіму — і што было далей«Зеркало»…

Аднойчы тысячы беларусаў вярнуліся з эміграцыі. Якой яны знайшлі радзіму — і што было далей

«Зеркало» нагадвае пра гістарычны эпізод пасля Другой сусветнай вайны, калі савецкая ўлада праз прапаганду і “саюзы вяртання” заахвочвала (і часткова прымушала) людзей вяртацца ў СССР. У выніку з-за мяжы вярнуліся мільёны, у тым ліку каля 520 тысяч беларусаў.

Тэкст пра тое, як чаканні “роднай зямлі” сутыкаліся з рэальнасцю сталінскай дзяржавы: кантроль НКУС, беднасць, немагчымасць зноў выехаць, трагічныя лёсы і нават гібель тых, хто спрабаваў уцячы зноў. Прыводзяцца канкрэтныя гісторыі сем’яў, якія паверылі абяцанням і заплацілі за гэта вельмі высокую цану.

Разам з тым узгадваюцца і рэдкія выпадкі, калі “эміграцыя вяртання” складалася інакш — напрыклад, лёс перакладчыка Карласа Шэрмана.

Артыкул цалкам па-беларуску на Zerkalo