ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання
Выступаючы на УНС, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсе хваробы ад лішняй вагі і што падчас кавіду ў рэанімацыю траплялі толькі людзі з атлусценннем. Інфармаванае амерыканскае выданне «Уол-стрыт джорнал» расказала, як Лукашэнка заўважыў, што Джон Коўл схуднеў і спытаў, як таму гэта ўдалося. Коўл у адказ паабяцаў перадаць яму ін’екцыі Zepbound. «Маючы дачыненне з адным з самых рэпрэсіўных рэжымаў свету, пасланнік Трампа зблізіўся з беларускім дыктатарам праз Zepbound і дамогся вызвалення сотняў зняволеных», — піша выданне. Яно называе тое, што адбылося ў Беларусі «найбольшым вызваленнем вязняў» таталітарным рэжымам з часоў Халоднай вайны. «Вязні — адзіны рэсурс, якога ў Лукашэнкі шмат», — адзначае выданне і раскрывае, што адбывалася ў кулуарах перамоваў.

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/384281