Золата імперыі. Як сямейны клан Лукашэнкі зарабляе на Беларусі
За апошнія дваццаць гадоў у Беларусі і Расіі з’явілася больш за два дзясяткі разнастайных бізнэсаў, шчыльна звязаных з сям’ёй Аляксандра Лукашэнкі. Іх абарот толькі за мінулы год перавысіў 800 мільёнаў еўра.
Сфера інтарэсаў шырокая: ад перапрацоўкі рыбы да паліграфіі, ад рэстаранаў да радыёстанцый, ад алкагольных крамаў да гандлю самазваламі. Сямейны бізнэс забуяў пры Лукашэнку, які пачаў свой шлях як “бязлітасны змагар з карупцыяй”.
2025 год быў для «Бюро» сапраўды ўрадлівым – ніколі раней мы не расказвалі так шмат пра жыццё і асабісты бізнэс членаў клана Лукашэнкі.