«Хто можа, памаліцеся»: маці Кацярыны Ваданосавай у цяжкім станеМаці вядоўцы «Белсата» Кацярыны Вад…

«Хто можа, памаліцеся»: маці Кацярыны Ваданосавай у цяжкім стане

Маці вядоўцы «Белсата» Кацярыны Ваданосавай не прыходзіць у сябе пасля тэрміновай аперацыі. Пра гэта Кацярына напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся».

У верасні 2025 года жанчыну збіраліся дэпартаваць з Польшчы ў Літву на падставе Дублінскага пагаднення. Але Варшаўскі адміністрацыйны суд прыпыніў выкананне пастановы і Нэлі Ваданосава засталася з сям’ёй у Беластоку.