
У Калядную ноч адбылася хакерская атака на сайт Kamunikat.org
https://smarturl.click/7vz6e
Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і дырэктар выдавецтва Яраслаў Іванюк распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра наступствы хакерскай атакі.
«Усю ноч мы змагаліся з хакерскай атакай на сайт Kamunikat. org. Зламысьнік здолеў атрымаць доступ да сэрвісу з узроўню адміністратара і пасьлядоўна выдаляў публікацыі і навіны. Каля 2:30 удалося заблякаваць ягоныя дэструкцыйныя дзеяньні. На жаль, яму ўдалося выдаліць некалькі тысяч публікацый і навінаў. Аднак шкоду амаль цалкам удалося ліквідаваць: публікацыі былі адноўленыя, а навіны — вернутыя да пачатку кастрычніка. Зараз працягваюцца працы па аднаўленьні стану сэрвісу на ўчорашні вечар. Спадзяёмся, што ўсё атрымаецца цалкам аднавіць», — напісаў Іванюк.