А вось і закуліссе ўчарашняга святкавання Калядаў у Беларускім Замку.Мы былі шчаслівыя прыняць у ўт…

А вось і закуліссе ўчарашняга святкавання Калядаў у Беларускім Замку.

Мы былі шчаслівыя прыняць у ўтульных сценах Беларускага Замка нашых нацыянальных герояў і падарыць ім хоць крышачку каляднага цяпла, клопату і спакою.

Вялікі дзякуй усім, хто быў датычны да арганізацыі гэтага свята — валанцёрам, сябрам, партнёрам і кожнаму, хто ўклаў сваю энергію і сэрца.

Гэтыя моманты — пра цішыню, усмешкі, абдымкі і адчуванне дому, якое так важна ў святы. Дзякуй, што былі разам з намі!