У Варшаве збіраюць грошы на адкрыццё часовага прытулку для беларускіх палітвязняў

Мінск Навіны

У Варшаве – збор на шэлтар для палітвязняў

Сабраць грошы на адкрыццё часовага прытулку для беларускіх палітвязняў абвесціў вядомы музыка Сяржук Доўгушаў.

«Ужо ёсць дамоўленасці з уладальнікамі, і застаўся тыдзень, каб завяршыць усе фармальнасці і падпісаць дамову».

Паводле ініцыятара, ужо сфармаваная каманда валанцёраў і адміністратараў, якія будуць даглядаць дом, падтрымліваць парадак і засяляць людзей.