АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 17 СНЕЖНЯСёння ўспамінаем верасень 2025 года — месяц, які стаў адным з сам…
17.12.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

АДВЕНТ-КАЛЯНДАР DAPAMOGA: 17 СНЕЖНЯ
Сёння ўспамінаем верасень 2025 года — месяц, які стаў адным з самых напружаных і значных для нашай супольнасці.
Галоўная падзея верасня — вызваленне і дэпартацыя ў Літву 52 палітвязняў (беларусаў і грамадзян іншых краін). Пры гэтым у нашых суайчыннікаў былі адобраныя пашпарты Рэспублікі Беларусь, што яшчэ раз падкрэсліла бесчалавечны характар дзеянняў рэжыму.
Асобна адзначым:
лідар блізкай нам партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч адмовіўся ад прымусовага выдварэння з Беларусі і выбраў вяртанне на Радзіму. Месцазнаходжанне гэтага мужнага чалавека да гэтага часу застаецца невядомым, і гэта выклікае глыбокую трывогу.
Dapamoga, маючы вялікі досвед ментарства і падтрымкі былых палітвязняў і палітуцекачоў, адразу адгукнулася на заклік аб дапамозе і ўзяла пад апеку некалькіх беларускіх былых палітвязняў з групы 11 верасня:
— дапамагла з жыллём,
— прадуктамі і адзеннем,
— легалізацыяй,
— псіхалагічнай падтрымкай.
Усе яны — нашы героі, перад якімі яшчэ доўгі шлях аднаўлення. Але мы верым, што гэты шлях будзе паспяховым!
Наша арганізацыя і беларускі «Замак» цалкам гатовыя да прыёму новай групы былых палітвязняў, дэпартаваных ва Украіну 14 снежня.
І вы заўсёды можаце нам дапамагчы — матэрыяльна, рэчамі, ці любым іншым магчымым спосабам. Падрабязнасці па спасылкам.
Жыве Беларусь
Свабоду ўсім палітвязням