
“Гэта выгадна Лукашэнку”. Так былы кіраўнік МЗС Літвы
Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў рашэнне
перадаць ахову Святланы Ціханоўскай паліцыі.
“Нам трэба паглядзець на рэальную сітуацыю. Відавочна, што Святлана нязручная для рэжыму, і вы, верагодна, памятаеце, колькі разоў тагачасны дырэктар ДДБ [Дэпартамента дзяржаўнай] Яўнішкіс папярэджваў пра тое, колькі агентаў, звязаных з рэжымам і дзейных у Літве, лагічна ўяўляюць небяспеку для Святланы і яе дзейнасці ў Літве. Менавіта таму была неабходная абарона”, — сказаў Ландсбергіс ELTA.
Палітык падкрэсліў, што з тых часоў сітуацыя не палепшылася, а стала толькі горшай. Таксама Ландсбергіс выказаўся пра магчымы пераезд Офіса.
“Яна павінна ацаніць сітуацыю з бяспекай, бяспечна ёй знаходзіцца ў Літве ці не. Але рашэнне ўрада, перш за ўсё, выгадае Лукашэнку”.