Дарэчы, сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў В’етнаме добраахвотніка Васіля Верамейчыка. Аказвае…

Дарэчы, сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў В’етнаме добраахвотніка Васіля Верамейчыка. Аказваецца, аперацыяй кіраваў начальнік следчага ўпраўлення Канстанцін Бычак. Ён на тыдзень прыехаў у В’етнам з групай афіцэраў, выпісаўшы сабе камандзіроўку.

У ютуб-шоў “Ток” пра гэта расказаў былы палітзняволены юрыст Юрась Зянковіч, які 4 месяцы правёў з Верамейчыкам у адной камеры.

У самы апошні дзень Васіля мясцовыя спецслужбы забралі з раніцы з дома. (…) Проста з раніцы зайшлі ў кватэру. Там дастаткова жорсткі ўлік таксама, усё ж такі камуністычная краіна. Спецслужбы ведаюць, хто дзе жыве. І яго проста забралі, прывезлі ў аэрапорт і аддалі беларускім кадэбэшнікам.

Верамейчык — былы ваяр палка Каліноўскага. Ён апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўрасаюз. “Каліноўца” даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада.

«Мы ўзялі ў палон начальніка ДАІ!» Як рыхтаваўся дзяржапераварот у Беларусі | Юрась Зянковіч у ТОК

ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus
Герой новага выпуску ТОК — Юрась Зянковіч, юрыст і апазіцыйны палітык, які воляй лёсу стаў на чале змовы супраць Лукашэнкі ў 2020 годзе. Юрася разам з палітолагам Аляксандрам Фядутам схапілі пасля размовы…