З пачатку года ў Польшчы затрымана больш за 300 “арганізатараў нелегальнай міграцыі” — МУСіААб стабі…

З пачатку года ў Польшчы затрымана больш за 300 “арганізатараў нелегальнай міграцыі” — МУСіА

Аб стабілізацыі становішча на мяжы з Беларуссю заявіла 16 лістапада ў сацсетцы Х Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы (МУСіА). Падкрэсліваецца зніжэнне колькасці спробаў незаконнага перасячэння мяжы, а таксама памяншэнне “агрэсіі супраць патрулёў”.

Пры гэтым ведамства звяртае ўвагу на мадэрнізацыю фізічнай загароды на мяжы, якая сярод іншага ўмацоўваецца і абсталюецца назіральнымі вышкамі. “Гэта важна, таму што злачынныя групы шукаюць новыя метады [перасячэння мяжы], і неабходна апярэджваць іх дзеянні”, — адзначае МУСіА.

Паведамляецца, што з пачатку года Польшча прадухіліла больш за 29 тыс. спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, затрымана “каля 300 арганізатараў нелегальнай міграцыі”.

Падрабязнасці | Без VPN
МУСіА Польшчы