Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі 13 лістапада апублічыць сваё новае грамадс…

Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі 13 лістапада апублічыць сваё новае грамадскае расследаванне пра Наваполацкую папраўчую калонію №1 — адну з самых закрытых і рэпрэсіўных устаноў пенітэнцыярнай сістэмы сучаснай Беларусі, дзе да 30% зняволеных — гэта фігуранты палітычных спраў.

Прэзентацыя расследавання пройдзе 13 лістапада ў ZOOM у закрытым фармаце — толькі для прадстаўнікоў медыя і грамадскіх арганізацый. Абавязковая рэгістрацыя на ўдзел па спасылцы.

Таксама ў гэты дзень расследаванне з’явіцца ў свабодным доступе на сайце Камітэту — torturesbelarus2020.org

13 лістапада (чацвер)
10:00 (Варшава) / 11.00 (Вільня) / 12:00 (Мінск) / 13:00 (Тбілісі)

Падтрымаць працу Міжнароднага камітэта:
PATREON | PAYPAL | BUY ME A COFFEE | BITCOIN: bc1qwh8zku6lfdqs8cpuuayz6zmdp8ee676tq64m7w