ЛIТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА СА ЗМIТРОМ БАРТОCIКАМУ суботу 15 лістапада ў Гданьску адбудзецца цырымонія ўру…
11.11.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

ЛIТАРАТУРНАЯ СУСТРЭЧА СА ЗМIТРОМ БАРТОCIКАМ
У суботу 15 лістапада ў Гданьску адбудзецца цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
З гэтай нагоды прапануем вам у гэтую суботу а 19:30 сабрацца ў Беларускім Замку ў Вільні на літаратурную сустрэчу з мінулым лаўрэатам гэтай прэміі Змітром Бартосікам. Аўтар прэзэнтуе дзве свае кнігі, уганараваныя прэміяй імя Ежы Гедройця, а таксама прачытае ўрыўкі з будучай кнігі жыццёвых анекдотаў.
Таксама чакаем прамое відэаўключэнне непасрэдна з Гданьску і разам даведаемся імя новага лаўрэата. Будзе весціся анлайн-трансляцыя і з віленскай сустрэчы.
Уваход на сустрэчу за данаты шаноўнаму выступоўцу
А напярэдадні сустрэчы ў Замку, у пятніцу 14 лістапада а 19:00, Зміцер выступіць з канцэртам у бары Alaus Namai. Падрабязнасці тут
Субота, 15 лістапада, 19:30
Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10