Акцыі памяці Рамана БандарэнкіМінула пяць гадоў з дня, калі загінуў Раман Бандарэнка. Беларусы ў роз…

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі

Мінула пяць гадоў з дня, калі загінуў Раман Бандарэнка. Беларусы ў розных краінах выходзяць на акцыі памяці, каб успомніць і выказаць павагу ўсім, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў. Учора, 9 лістапада, акцыя прайшла ў Варшаве, дзе беларусы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана.

Наступныя акцыі:

Беласток, 12 лістапада, 18:00
Skwer Wolnej Białorusi, 1
Падрабязнасці

Луцк, 12 лістапада, 19:00
Луцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (вул. Львіска, 75)
Адкрыццё выставы «Гісторыя беларускага супраціву»
Падрабязнасці

Вільня — 12 лістапада, 19:00
Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13)
Падрабязнасці

Ад Офіса Святланы Ціханоўскай у віленскай акцыі ўдзел возьмуць дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і прэс-сакратарка Ганна Красуліна.

Калі вы ведаеце пра іншыя акцыі ці ладзіце іх у сваім горадзе і хочаце, каб мы дадалі яе — звяжыцеся з Офісам зручным для вас спосабам.

Спіс будзе дапаўняцца.