24 беларускія палітвязні выйшлі на волю ў лютым. Яны цалкам адбылі свае тэрміны.
Па звестках праваабаронцаў, чацвёра з іх правялі за кратамі больш за 3 гады. Яшчэ трое выйшлі з “хіміі” ці былі вызваленя з СІЗА.
Цяпер у краіне налічваецца 1414 палітвязняў. Апошнімі ў сумны спіс уключылі чацвярых затрыманых у Мінску архітэктараў.