У Лідзе рэгіструюць успышку захворванняў на коклюш. Па звестках мясцовага ТБ, у асноўным хварэюць дзеці і падлеткі ад 5 да 16 гадоў.
Але ёсць сярод захварэлых і малыя ва ўзросце да года. Прычыны — альбо адмова ад прышчэпак, альбо парушэнне ў схеме імунізацыі: поўны яе курс уключае 4 прышчэпкі.
Разам з тым у горадзе, як і па ўсёй Беларусі, сталі часцей выяўляць выпадкі гепатыту А.
Днямі @euroradio пагутарыла з педыятрам пра небяспеку і лячэнне коклюша.