“Ну што, праводзьце аперацыю”. Лукашэнка назваў Рамана Пратасевіча “супрацоўнікам нашай выведкі”.”На…

“Ну што, праводзьце аперацыю”. Лукашэнка назваў Рамана Пратасевіча “супрацоўнікам нашай выведкі”.

“Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытанне, чаму яны (рэйс Ryanair) у Вільню ляцелі, там не селі, а развярнуліся і ў Мінск прыляцелі. Селі пасля званка, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну сядайце, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — сядайце. Развярнуліся, прыляцелі ў Мінск. Селі ў Мінску.

Я кажу: “Ну што, праводзьце аперацыю, ён жа пад прыкрыццём працаваў у гэтых збеглых. Праводзьіце аперацыю як трэба”.



Гэтыя заявы выглядаюць дзіўна, бо самалёт з Пратасевічам пасадзілі ў Мінску менавіта беларускія ўлады. Яны настойвалі на гэтай версіі (прыналежнасць абвяргаў нават ХАМАС). Ну і чаму Пратасевіч увесь час скардзіцца на немагчымасць знайсці працу, калі гэтая праца ў яго ёсць?

Адно з магчымых тлумачэнняў: Лукашэнка стварае глебу, каб патрабаваць зняць еўрапейскія санкцыі з “Белавіа”. Калі затрымалі не апазіцыянера, а “выклікалі з задання” — дык іх і ўводзіць няма чаго было.