Брытанскі кароль пазбавіў брата тытулу прынца. Цяпер ужо былы прынц Эндру будзе вядомы як Эндру Маўн…

Брытанскі кароль пазбавіў брата тытулу прынца. Цяпер ужо былы прынц Эндру будзе вядомы як Эндру Маўнтбэтэн-Віндзар. Таксама ён не зможа жыць у рэзідэнцыі, якая належыць каралеўскай сям’і.

Некалькі тыдняў таму пасля размовы з Карлам III Эндру адмовіўся ад іншых тытулаў. На новыя рашучыя меры кароль Вялікабрытаніі быў вымушаны пайсці праз з’яўленне новых доказаў сувязяў брата з сумна вядомым магнатам Джэфры Эпштэйнам. У прыватнасці, гэта звязана з выхадам кнігі адной з пацярпелых, якая заяўляе, што Эпштэйн “прадаў” яе ў падлеткавым узросце, пасля чаго яе прымушалі займацца сексам з Эндру.

“Сёння звычайная амерыканская дзяўчынка са звычайнай амерыканскай сям’і сваёй праўдай і незвычайнай мужнасцю перамагла брытанскага прынца”, — пракаментавалі ў сям’і пацярпелай пазбаўленне Эндру тытулаў.