«Найгоршы падручнік гісторыі? Што не так з новай “Гісторыяй Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”…

Zerkalo прачытала другую частку новага школьнага падручніка і называе яго фактычна савецкім па духу і стылі: апора на міф пра “савецкі народ”, ідэалізацыя ролі КПСС, мінімізацыя тэмы рэпрэсій у БССР, падмена нацыянальнай оптыкі — “агульнасавецкай”. Сярод аўтараў — каманда пад кіраўніцтвам Аляксандра Каханоўскага (дэкан гістфака БДУ); навуковы кансультант — Ігар Марзалюк (дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы).
Прыводзяцца прыклады фрагментаў, дзе рыторыка цалкам паўтарае савецкія клішэ: «вызначальная роля савецкага народа і КП(б) ў перамозе», «уз’яднанне беларускіх земляў у 1939 г.» як безумоўна пазітыўная падзея, савецкія выбары — «свабодныя і ўсеагульныя» без згадвання рэпрэсій і адсутнасці альтэрнатывы; міжнародная роля СССР апісваецца праз штампы «мірная місія», «інтэрнацыянальны доўг» і т.д.
Чытаць на Zerkalo