
Паводле ўспамінаў былога загадчыка аддзела ЦК КПБ Алеся Петрашкевіча, Машэраў аднойчы нечакана прызнаўся:
—
Толькі што пазваніў Грышын, член Палітбюро, і папрасіў… вельмі настойліва папрасіў, каб я прыслаў яму пад Новы год дзевяць тысяч малочных, распатрошаных парасятак. І самае гнюснае ў тым, што я пашлю яму гэтых парасятак.
Па сведчанні Петрашкевіча, у тыя гады Масква забірала 40 адсоткаў нацыянальнага даходу Беларусі (10 – 12 мільярдаў долараў штогод). І Машэраў не мог не ўсведамляць гэтага рабаўніцтва «калоніі».
Фрагмент з кнігі: «Беларускі гістарычны анекдот»