
За 30 гадоў колькасьць школаў у Беларусі скарацілася на 43%
https://smarturl.click/GgRJg
У 2024 годзе іх засталося 2848. Такія зьвесткі Белстату прыводзіць тэлеграм-канал «Нашыя грошы».
Закрываліся пераважна вясковыя школы зь невялікай колькасьцю вучняў.
Колькасьць дзіцячых садкоў за гэты ж пэрыяд зьменшылася на 21%.
«Сетка адукацыйных установаў скарачаецца хутчэй, чым памяншаецца колькасьць дзяцей. І гэта датычыць ня толькі вёсак, зь якіх зьяжджаюць сем’і, але і гарадоў, дзе бацькі гадамі чакаюць месца ў дзіцячым садку або вымушаныя вазіць дзяцей праз паўгорада», — адзначаюць экспэрты канала.
 У 2024 годзе ў Беларусі быў зарэгістраваны гістарычны мінімум нараджальнасьці — усяго 59 тысяч дзяцей.
Сумарны каэфіцыент нараджальнасьці ў Беларусі — 1,1, ён амаль такі ж, як ва Ўкраіне (1,0), якая зазнае поўнамаштабную ваенную агрэсію Расеі.