
 Школаў стала меней на 2 тысячы, дзіцячых садкоў – амаль на тысячу
Гэта вынікае з афіцыйных звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, які падлічыў колькасць установаў сярэдняй і дашкольнай адукацыі ў Беларусі за перыяд 1994-2024 гадоў.
У першы год кіравання Лукашэнкі ў Беларусі налічвалася 4973 школы, летась жа іх было ўсяго 2848. Дзіцячых садкоў у 1994-м было 4693 (амаль столькі ж, колькі школаў), цяпер жа іх стала меней на 21% (станам на 2024-ты ў Беларусі функцыянуе 3721 падобная ўстанова)
Эксперты адзначаюць, што дэмаграфічны крызіс не стаў адзіным фактарам, які паўплываў на такое рэзкае зніжэнне лічбы школаў і садкоў. Колькасць школаў усё яшчэ зніжаецца хутчэйшымі тэмпамі, чым колькасць дзяцей, якім неабходна ў іх вучыцца.
#лічбадня