Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з Рабертай МетсолайСвятлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзід…

Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з Рабертай Метсолай

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай у межах Пленарнай сесіі.  

Святлана Ціханоўская:

«Дзякуй вам, Раберта, за няспынную падтрымку, якая на працягу гэтых гадоў застаецца побач з беларусамі. Вы разумееце, што беларусы змагаюцца не толькі за сваю свабоду, але і за агульныя еўрапейскія каштоўнасці. 

Беларусь — гэта частка Еўропы, частка нашай агульнай сям’і. І я веру, што разам мы вернем Беларусь дадому — у вольную і дэмакратычную Еўропу».