У Літву прыбылі з Ватыкана ўнікальныя рукапісныя кодэксы з «Пагоняй»На міжнароднай выставе «Пагоня …

На міжнароднай выставе «Пагоня і лілея» ў Ракішскім краязнаўчым музеі паказваюць арыгіналы і копіі раскошных альбомаў бул Папы Пія IX — створаныя ў XIX ст. для Ватыкана і аздобленыя нацыянальнай сімволікай (сярод іх — «Пагоня», гербы родаў, сюжэты з гісторыі ВКЛ). Кодэксы прывезеныя з Апостальскай бібліятэкі, іх кошт ацэньваюць каля 1 млн €, таму суправаджаліся спецыяльнай аховай. Аздабленнем кодэксаў займаліся арыстакраткі з нашых земляў: Марыя з Тызенгаўзаў Пшаздзецкая (польскі пераклад), Ідалія з Сабанскіх Броэль-Плятэр (літоўскі) і Наталля з Біспінгаў Кіцкая (царкоўнаславянскі). Выстава — першае «вяртанне» гэтых манускрыптаў у рэгіён, дзе яны былі створаныя. 
Падрабязней на Нашай Ніве
Ініцыятаркай праекта альбома была Марыя з Тызенгаўзаў Пшаздзецкая — ураджэнка Паставаў, мастачка і дабрачынніца. Рэкамендуем прачытаць пра яе асобны артыкул у Вікіпедыі, падрыхтаваны акадэмічным дырэктарам нашага Інстытута Аляксеем Ластоўскім.