Дапамога патрыёту: Былы палітвязень з анкалогіяй Кастусь Шышко просіць падтрымкі ў эміграцыіТэрміно…

Дапамога патрыёту: Былы палітвязень з анкалогіяй Кастусь Шышко просіць падтрымкі ў эміграцыі

Тэрміновая дапамога патрэбна 66-гадоваму пенсіянеру з Мінска Кастусю Шышко — удзельніку пратэстаў 2020 года, які пасля арышту, «хатняй хіміі» і выезду ў Польшчу сутыкнуўся з новай, жорсткай праблемай.

У Канстанціна выявілі анкалогію. Цяпер ён мае вострую патрэбу ў сродках на дарагія кансультацыі дактароў і неабходнае лячэнне.

Нягледзячы на пенсійны ўзрост, пенсію ў Польшчы мужчына не атрымлівае. Хоць ён знаходзіць падпрацоўкі, каб аплаціць пакой і харчаванне, «на барацьбу з хваробай сродкаў зусім няма», — падкрэслівае Кастусь.

Прашу вас аб падтрымцы, таму што сам я магу не зладзіцца. Дзякуй вам ад усёй душы! Я веру ў лепшую будучыню і абяцаю не здавацца. Жыве Беларусь!

Калі ласка, падтрымайце мужчыну фінансава ў гэтай крытычнай сітуацыі. Ён змагаўся за нашу свабоду, давайце дапаможам яму змагацца за жыццё.

P.S. Таксама , калі ласка, падтрымайце яго канал на YouTube, прысвечаны садаводству.

Збор: https://www.bysol.org/be/private/konstantin_shishko

Канал: https://youtu.be/LiIp2dbDTuA?si=zpMHC8akGHl3q9yZ

Былому палітзняволенаму з анкалогіяй патрэбна падтрымка на эміграцыі

66-гадоваму пенсіянеру з Мінска, удзельніку пратэстаў 2020 года пасля арышту, «хатняй хіміі» і эвакуацыі ў Польшчу патрэбна экстранная падтрымка. У мужчыны выявілі анкалогію, і ён мае патрэбу ў дарагіх кансультацыях дактароў, падтрымцы і лячэнні.