
Літва прыпыніла прыём заявак на працаўладкаваньне іншаземцаў
https://smarturl.click/5Z7w2
Прычына — вычарпаньне вызначанай на 2025 год квоты ў амаль 25 тысяч чалавек.
Дазвол, аднак, могуць выдаць, калі заробак замежніка будзе ня меншы за 1,2 сярэдняга заробку па краіне (каля 2668 эўра да выліку падаткаў).
Або калі прафэсія замежніка ў сьпісе дэфіцыных, з высокай дададзенай вартасьцю і з аплатай ня менш за сярэдні заробак у краіне (~2223 эўра «бруднымі»).