
Што вядома пра зніклую беларуску ў М’янме?
Вера К. знікла ў Мʼянме і не выходзіць на сувязь з 4 кастрычніка. Паводле некаторых паведамленняў, яна была забітая ў скам-цэнтры, а ейныя органы прададзеныя. Паводле аналізу звестак Інтэрполу, скам-цэнтры цесна звязаныя з гандлем людзьмі – колькасць ахвяраў ацэньваецца ў сотні тысяч.
«Тыя, каго ўтрымліваюць супраць волі, часта падвяргаюцца вымагальніцтву праз даўгавую кабалу, збіццё, сексуальную эксплуатацыяю, катаванні і згвалтаванні», – піша Інтэрпол.
Журналісты «Белсат» у сетцы Х знайшлі жудасныя відэа, на якіх паказана, як людзей бʼюць палкамі і нагамі, а таксама працяглы час катуюць токам, ігнаруючы слёзы, крыкі і спробы адмахнуцца. Некаторыя з палонных прыкаваныя. Аўтары допісаў сцвярджаюць, што відэа знятыя менавіта ў скам-цэнтрах. Больш чытайце па спасылцы.