
Канал «Белорусский силовик», які звязваюць з лукашэнкаўскімі сілавымі структурамі, засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне
Вярбоўшчыкі прапануюць на сёння 37 500 даляраў разавай выплатай і 69 000 даляраў за першы год службы. Гэтыя касмічныя для Беларусі і Расіі лічбы — настаўнік, шафёр ці ратавальнік зарабляюць за год у 15 разоў менш — паказваюць ступень «мяснога голаду» ў расійскай арміі.
Рэсурсы, якія посцяць рэкламу такой «службы па кантракце», зарабляюць грошы даслоўна на чужой крыві. Большасць падманутых такімі абвесткамі гінуць у той жа першы год.
Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода