Ужо сёньня. У космас упершыню паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнакhttps://smarturl.click/B4wOM 9 каст…

Ужо сёньня. У космас упершыню паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак

https://smarturl.click/B4wOM

9 кастрычніка 1977 году беларус Уладзімер Кавалёнак (на абодвух фота) зьдзейсьніў свой першы палёт у космас на караблі «Саюз-25» у якасьці камандзіра. Агулам ён тройчы бываў у космасе (1977, 1978, 1981) і правёў там 216 дзён.

Сёньня таксама
1618 — пачалося Магілёўскае паўстаньне супраць царкоўнай уніі.
1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам узяло Пінск.
1708 — у бітве пад Лясной на Магілёўшчыне расейцы разьбілі швэдзкі корпус Левэнгаўпта.

Нарадзіліся: Іва Андрыч, Тацяна Аляксеева, Аляксандар Аксёнаў, Джон Ленан, Уладзімер Пічэта, Валярына Кустава.

Памерлі: Адам Лісоўскі, Эрнэста Чэ Гевара, Павал Пракапеня, Жак Брэль, Сяржук Цімохаў.