Ніводнага расейскага салдата ў Беларусі пасьля вучэньняў не засталосяhttps://smarturl.click/nV8wAПра…

Ніводнага расейскага салдата ў Беларусі пасьля вучэньняў не засталося

https://smarturl.click/nV8wA

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, перадае БелТА.

«Вучэньні прайшлі. Мэты і пытаньні адпрацаваны. Групоўкі войскаў як Расейскай Фэдэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь — усе вернуты ў пункты пастаяннай дысьлякацыі. Гэта значыць сёньня ніводнага расейскага салдата, які прыбываў на вучэньні, на тэрыторыі Беларусі няма», — сказаў ён.


Паводле Вальфовіча, вучэньні паказалі беспадстаўнасьць асьцярогаў, што Беларусь і Расея ствараюць групоўкі «для наступу на Эўропу, захопу нейкіх заходніх тэрыторый і рубяжоў».

«Нам хапае нашай зямлі, якую мы любім, цэнім і будзем, вядома, абараняць усімі магчымымі сродкамі і спосабамі. А мы гэта ўмеем рабіць», — заявіў ён


Ён таксама сказаў выказаўся наконт залётаў на тэрыторыю Беларусі бесьпілётнікаў:

«Бачым і прымаем адэкватныя меры».