
5 кастрычніка 2020 года ў Менску прайшоў першы марш пенсіянераў
Потым яны выходзілі штотыдзень — кожны панядзелак — да 21 снежня, пакуль рэжым не задушыў гэтыя мірныя акцыі.
«Мы былі рознага ўзросту, нават з кіёчкамі і на мыліцах, але нас аб’яднала прага справядлівасці і абурэнне хлуснёй улады. Ніколі не забудзем тое пачуццё адзінства», — пішуць удзельніцы суполкі «Вязаныя берэты».