
Крыніца @flagshtok сцвярджае, што такая практыка існуе як мінімум у адным з райцэнтраў рэгіёну. Тэлефоны бяруць на праверку ў супрацоўнікаў некаторых прадпрыемстваў.
Сама апытанка была апублікаваная 15 жніўня 2020 года і тычыцца прэзідэнцкіх выбараў. А дакладней, таго, за каго менавіта чалавек галасаваў на іх. Удзел у ёй прынялі амаль 2,5 млн людзей (а праглядаў пост з апытанкаю наогул мае больш за 10 млн).
Згодна з вынікамі Telegram-галасавання, Святлана Ціханоўская набрала 51%, а Лукашэнка – 4%. Важна адзначыць, што вялікую колькасць галасоў мае таксама варыянт «Я не з Беларусі» (32%).
Канал, у якім апублікаваны пост з апытанкаю, называецца «Telegram Беларусь». Пазней ён выдаў яшчэ некалькі пастоў, аднак з лістапада 2020-га болей не абнаўляўся.
Апісаная гісторыя, як і шмат іншых, сведчаць пра тое, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, хоць лукашэнкаўцы і робяць выгляд, што ідуць на пэўныя саступкі прадстаўнікам адміністрацыі Трампа.