З 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьледhttps://smarturl.click/…

З 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьлед

https://smarturl.click/AxMYR

Ня менш як 7565 з іх былі вынесеныя палітычна матываваныя выракі, у тым ліку завочна.

У верасьні праваабарончы цэнтар «Вясна» (https://spring96.org/be/news/118817) зафіксаваў 96 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (уключаючы затрыманьні, вобшукі ды іншае).

Працягваюцца перасьлед за ўдзел у пратэстах 2020 года і за іншадумства, рэпрэсіі супраць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў.

У справе «Беларускага Гаюна» «Вясна» пацьвердзіла 80 затрыманьняў, аднак насамрэч затрыманых можа быць нашмат больш.

У зьняволеньні застаюцца прадстаўнікі «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, а таксама праваабаронца Наста Лойка.