
Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае падтрымліваць беларусаў і беларусак. Калі вам патрэбная дапамога, адказ на пытанне або вы хочаце падзяліцца прапановай — звязацца з намі лёгка і бяспечна.
Дзе мы на сувязі:
Электронная пошта
Для агульных пытанняў: [email protected]
Калі ласка, дзеля вашай бяспекі не выкарыстоўвайце беларускія і расійскія дамены.
Форма зваротнай сувязі на сайце
Даступная праз VPN з Беларусі.
Signal
Зашыфраваны месэнджар для бяспечнай сувязі: askoffice_chat.15
Асабістыя размовы
Zoom-сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі Офіса і Кабінета. Сачыце за анонсамі ў афіцыйных каналах.
Па пытаннях ва Украіне
Цяпер кіраўніцай Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве з’яўляецца Святлана Шаціліна, звязацца можна па пошце: [email protected]
Калі вы ў Чэхіі
Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі: [email protected]
У крызісных сітуацыях: @OfficeBLRinCZE — кіраўніца пражскага Офіса Крысціна Шыянок
Калі вы ў Эстоніі ці Латвіі
Прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі: [email protected]
Важна: уся інфармацыя, якую вы дасылаеце, не перадаецца трэцім асобам і захоўваецца толькі ў межах Офіса.
Выбірайце любы зручны і бяспечны для вас спосаб сувязі — і мы абавязкова адкажам.