
«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення
Анархіст Мікола Дзядок апынуўся ў турме паводле крымінальнай справе другі раз за дзесяць гадоў — і другі раз быў вызвалены праз памілаванне. Калі ў 2015 годзе ён выйшаў на волю проста ў Мінску, то цяпер — пасля амаль пяці гадоў беспрэцэдэнтнага ціску, катаванняў, бясконцых штрафных ізалятараў і турэмных рэжымаў — яго «тэлепартавалі» з камеры КДБ у еўрапейскую сталіцу.
У першым вялікім інтэрв’ю для @viasna96 Мікола распавёў, як яго этапавалі з краіны, пра жорсткія ўмовы зняволення, катаванні холадам у ШІЗА, спробы маральна зламаць і пра тое, што дапамагала трымацца.
https://nashaniva.com/377010
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/377010