
Журналіста Ігара Ільяша асудзілі на 4 гады турмы за камэнтары за інтэрвію незалежным беларускім і замежным мэдыя
https://smarturl.click/lA0Xd
Вядома, што для Ігара Ільяша пракурор патрабаваў 4 гады зьняволеньня, адвакат прасіў яго апраўдаць. Суд адбываўся з паўгадавым перапынкам на экспэртызу ягоных выказваньняў.
Вырак журналісту вынес судьдзя Менскага гарадзкога суду Сяргей Кацар, ён вынес вырак Ігару Ільяшу ў 4 гады зьняволеньня, як і прасіў пракурор.
Журналіста Ігара Ільяша затрымалі ў кастрычніку 2024 году і абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 Крымінальнага кодэксу) і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361–4 КК). Паводле гэтых артыкулаў Крымінальнага кодэксу журналісту пагражала да 6 гадоў пазбаўленьня волі.