Журналісту Ігару Ільяшу прызначылі 4 гады калоніі за каментары і інтэрв’ю незалежным СМІМінскі гарад…

Журналісту Ігару Ільяшу прызначылі 4 гады калоніі за каментары і інтэрв’ю незалежным СМІ

Мінскі гарадскі суд прызначыў палітзняволенаму журналісту Ігару Ільяшу чатыры гады пазбаўлення волі, піша @radiosvaboda. Суддзя Сяргей Кацэр прызнаў Ігара вінаватыі паводле арт. 369 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 361 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Нагадаем, Ігара Ільяша затрымалі 22 кастрычніка 2024 года. З публікацый праўладных тэлеграм-каналаў вынікала, што журналіст затрыманы за інтэрв’ю незалежным СМІ. Заяўлялася, што тым самым ён займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням». Таксама сцвярджалася, што журналіст ажыццяўляў «збор звестак для замежных выведак — даваў каментары ўкраінскім выданням».

На «пакаяльным відэа» Ільяш сказаў, што да ліпеня 2021 года з’яўляўся штатным супрацоўнікам тэлеканала «Белсат», пасля гэтага стаў журналістам-фрылансерам.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/118680

Чытаць з Беларусі без VPN