
Ужо сёньня: Дзень народзінаў Генадзя Карпенкі
17 верасьня 1949 году нарадзіўся
Генадзь Карпенка, палітык, навуковец, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.
6 красавіка 1999 году Карпенка памёр пасьля дыягназу «крывацёк у мозг» і апэрацыі па выдаленьні гематомы. Сьмерць палітыка была нечаканай, бо да таго ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе. Карпенка памёр за месяц да альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў, прыхільнікі правядзеньня якіх адмовіліся прызнаць навязаныя Лукашэнкам зьмены ў Канстытуцыі, што працягвалі тэрмін ягоных паўнамоцтваў на два гады.
На фота: Генадзь Карпенка перад мікрафонам у парлямэнце.
Больш пра падзеі 17 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут: https://smarturl.click/MGn42