Фіктыўныя раздзелы сем’яў і «жаночая рэспубліка». Як мянялася пасляваенная вёскаПра гэта піша Алена …

Фіктыўныя раздзелы сем’яў і «жаночая рэспубліка». Як мянялася пасляваенная вёска

Пра гэта піша Алена Сумко ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта». У 1945 – 1948 гг. існавалі істотныя рэгіянальныя адрозненні: у Заходняй Беларусі колькасць сялян-аднаасобнікаў рэзка скарацілася толькі пасля пачатку масавай калектывізацыі (1949 г.).
Фіксаваліся фіктыўныя раздзелы сем’яў: на паперы людзі былі разведзены, а на самой справе мелі прысядзібны ўчастак, разлічаны на двух самотных калгаснікаў.

Жыхары ўсходніх рэгіёнаў масава мігравалі ў раёны Заходняй Беларусі («тут не так разбіта»). Павялічылася пазашлюбная нараджальнасць, рост колькасці маці-адзіночак. Мужчыны, з’ехаўшы на заробкі, уступалі паралельна ў новыя шлюбы. З-за дыспрапорцыі палоў нівеліравалася дзяленне на «мужчынскія» і «жаночыя» прафесіі.

На кіруючыя пасады актыўна сталі прызначаць жанчын. Так, за Асвейшчынай у калектыўнай памяці замацавалася ўспрыманне рэгіёну як «жаночай рэспублікі»: амаль усе ключавыя пасады займалі жанчыны, нават пасаду пракурора.