
Лукашэнка — не першы, хто дэпартуе палітвязняў
Прымусовая эміграцыя, пазбаўленне грамадзянства, гандаль зняволенымі — усё гэта выкарыстоўвалі рэжымы ХХ і ХХІ стагоддзя. Ленін слаў інтэлігенцыю на «філасофскім параходзе», Савецкі Саюз пазбаўляў грамадзянства Бродскага і Салжаніцына, Кастра адчыніў порт для апазіцыянераў, ГДР гандлявала сваімі вязнямі, а Нікарагуа літаральна выгнала сотні людзей.
Шэсць гісторыяў выгнання палітвязняў — у нашым матэрыяле