Лявону Вольскаму — 60!Сёння свой юбілей адзначае вядомы беларускі музыка, мастак і пісьменнік Лявон …

Лявону Вольскаму — 60!

Сёння свой юбілей адзначае вядомы беларускі музыка, мастак і пісьменнік Лявон Вольскі — заснавальнік гуртоў «Мроя», N.R.M., «Крамбамбуля» і аўтар шэрагу сольных праектаў. За сваю кар’еру ён стварыў мноства культавых песень, якія сталі сапраўднымі гімнамі.

Зычым спадару Лявону доўгіх гадоў і плённай творчасці!

Можаце павіншаваць музыку ў каментарах, калі гэта для вас бяспечна

А пераслухаць ягоныя наймагутнейшыя гіты можна ў гэтым выпуску «Belsat Music Live»