Сябры!Ад імя Радыё Свабода масава рассылаюцца фальшывыя запыты дэмакратычным актывістам і арганізацы…

Сябры!

Ад імя Радыё Свабода масава рассылаюцца фальшывыя запыты дэмакратычным актывістам і арганізацыям. У гэтых паведамленьнях згадваюцца нейкі «аналітычны цэнтар», Кацярына Сямёнава і бот (SvabodaBelarusBot).

Хочам падкрэсьліць: у нас няма ані такога цэнтра, ані такой супрацоўніцы.

Акрамя таго, яшчэ ў 2022 годзе мы выдалілі свой бот.

Будзьце пільныя! ГЭТА ПАСТКА.

Калі вы атрымаеце падобны запыт — пажадана адразу паскардзіцца адміністрацыі Telegram і заблякаваць адпраўніка.