
Пасланьне NATO Пуціну пасьля атакі расейскіх дронаў на Польшчу: «Спыніце вайну ва Ўкраіне»
https://smarturl.click/WRBlZ
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ выказаў пазыцыю альянсу датычна парушэньня расейскімі дронамі паветранай прасторы Польшчы.
Ён заявіў, што супрацьпаветраная абарона спрацавала належным чынам.
Заклікаў інвэставаць у абарону і працягваць падтрымку Ўкраіны, «бясьпека якой цесна зьвязана з нашай уласнай».
«А Пуціну маё пасланьне зразумелае: спыніце вайну ва Ўкраіне. Спыніце эскаляцыю вайны, якую ён зараз фактычна разьвязвае супраць мірных жыхароў і грамадзянскай інфраструктуры. Спыніце парушаць паветраную прастору саюзьнікаў.
І ведайце, што мы гатовыя, што мы пільныя і што мы будзем абараняць кожны сантымэтар тэрыторыі NATO», — сказаў Рутэ.