Восеньская экскурсія па беларускіх мясцінах Вільні
Сёння ўвечары, 10 верасня, у Вільні ладзяць восеньскую экскурсію па беларускіх мясцінах Вільні.
Пройдзецеся па сэрцы беларускай Вільні, пагаворыце пра гісторыю, архітэктуру і людзей, што стваралі гэты горад.
Успомніце Аршанскую бітву і Дзень беларускай вайсковай славы.
І, канечне, зазірнеце ў “офіс” Скарыны, дзе ён першым ва Усходняй Еўропе пачаў друкаваць кнігі.
Працягласць – каля 2 гадзін.
Удзел – free donation.
Дата і час: 10 верасня ў 18.00
Месца збору: ля Вострай Брамы (звонку), Вільня