Былы намеснік дырэктара Службы разведкі і бяспекі Малдовы затрыманы ў Румыніі па падазрэнні ў шпіяна…

Былы намеснік дырэктара Службы разведкі і бяспекі Малдовы затрыманы ў Румыніі па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Беларусі. Супраць Аляксандру Балана вядзецца расследаванне па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе — перадачы дзяржаўных сакрэтаў супрацоўнікам беларускай разведкі, паведамляе ZdG.

Паводле румынскіх СМІ, цяпер Балана вязуць у Бухарэст для допыту.

Аляксандру Балану 47 гадоў. Ён прыйшоў у кіраўніцтва малдаўскай разведкай у 2016 годзе пры прэзідэнце Мікалаі Цімофці. У сваіх апошніх допісах у Facebook Балан крытыкуе цяперашняга кіраўніка СРБ Аляксандру Мусцяцэ і заклікае да рэформы службы.